Беларускага барца пазбавілі залатога медаля Еўрагульняў у Мінску

Беларускага барца пазбавілі залатога медаля Еўрагульняў у Мінску

Беларускага барца грэка-рымскага стылю 28-гадовага Кірыла Грышчанку пазбавілі залатога медаля Еўрапейскіх гульняў, якія сёлета прайшлі ў нашай краіне. Ён выступаў у катэгорыі да 130 кг. Як паведамляе сайт Еўрапейскага алімпійскага камітэта, спартсмена абвінавацілі ва ўжыванні забароненага прэпарата — дэгідрахлорметыла-тэстастэрона.

Пра гэты допінг-скандал стала вядома яшчэ ў верасні. Грышчанка быў вымушаны прапусціць чэмпіянат свету ў Нур-Султане. Тады прадстаўнік трэнерскага штаба заявіў, што адбылася "дыверсія", спартсмен не мог карыстацца прэпаратам, які "даўно выйшаў з ужывання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі