Беларускага часовага паверанага другі раз за тыдзень выклікалі ў МЗС Польшчы

Беларускага часовага паверанага другі раз за тыдзень выклікалі ў МЗС Польшчы

Часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксандра Часноўскага зноў выклікалі ў МЗС Польшчы, перадае "Польскае радыё".

Размова ішла пра сітуацыю на мяжы, паведаміў прэс-сакратар польскага міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна. Па яго словах, беларускія дыпламаты адмаўляюць здзяйсненне правакацый супраць Польшчы.

Часноўскага ўжо выклікалі ў МЗС Польшчы менш за тыдзень таму — 8 кастрычніка. Тады паведамлялася, што выклік звязаны "з сітуацыяй на польска-беларускай мяжы і агрэсіўнымі дзеяннямі Рэспублікі Беларусь супраць Рэспублікі Польшча".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі