Беларускасць Сашы Філіпенкі: шчырасць, пазіцыя ці кан’юнктура — эфір

Саша Філіпенка

Саша Філіпенка / Euroradio

Кракаўскае выдавецтва Gutenberg выдала кнігі Сашы Філіпенкі "Былы сын" і "Крэмулятар" па-беларуску. Навіна добрая, але ж шмат хто ўжо паспеў прачытаць гэтыя творы пісьменніка на іншых мовах. Бо напісаныя творы былі па-руску, і за гэты час іх паспелі перакласці на шмат якія мовы свету. Іншая рэч — новы, яшчэ не выдадзены раман Філіпенкі: анансуецца, што найперш ён выйдзе на беларускай мове…

Чаму толькі цяпер творы Філіпенкі перакладаюцца на беларускую мову, ад каго гэта залежыць і хто вырашае пытанні, звязаныя з перакладам? Выданне новага рамана найперш на беларускай мове азначае, што Філіпенка пачаў пісаць па-беларуску? Што яго ўвогуле схіліла да шырэйшага ўжыванне беларускай мовы? Ці лічыць пісьменнік па-ранейшаму, што “руская мова таксама наша” і як ставіцца да меркавання, што яго беларускасць — даніна кан’юнктуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік Саша Філіпенка ў 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі