Беларуская добраахвотніца пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Жалезнага рыцара

Марыя Зайцава прыжыла 24 гады

Марыя Зайцава прыжыла 24 гады / t.me/KalinouskiPolk/

Беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава пасмяротна ўзнагароджана Радай БНР ордэнам Жалезнага рыцара: "За асабісты гераізм, выяўлены ў змаганні з расійскімі агрэсарамі за волю народаў Украіны і Беларусі". У студзені сёлета яна гераічна загінула ў баях супраць расійскіх акупантаў пад Пакроўскам ва Украіне, дзе ваявала ў складзе Другога інтэрнацыянальнага легіёна.

"Імя гэтай дзяўчыны, якая была цяжка параненая сілавікамі ў часе народнага пратэсту супраць узурпацыі ўлады Лукашэнкам у 2020 годзе, а потым ваявала на фронце і гераічна загінула, увойдзе ў гісторыю беларускай нацыі як сімвал няскоранасці і адданасці ідэалам свабоды", гаворыцца ў паведамленні Рады БНР. Раней Зайцава была пасмяротна ўзнагароджана медалём "Гонар і годнасць", заснаванай Аб'яднаным пераходным кабінетам Беларусі.

Радай БНР былі ўзнагароджаны медалём Ордэну Пагоні ксёндз Вячаслаў Барок, грамадская актывістка Таццяна Гацура-Яворская, журналіст, былы палітвязень Алег Грузьдзіловіч і кіраўніца Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе Крысціна Шыянок.

Беларуская добраахвотніца пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Жалезнага рыцара
facebook.com/@radabnr/
Беларуская добраахвотніца пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Жалезнага рыцара

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.