Беларуская дызайнерка зрабіла шкляную брошку ў выглядзе вульвы

Беларуская дызайнерка зрабіла шкляную брошку ў выглядзе вульвы

Беларуская дызайнерка-вітражыстка Вара Сон, якая мае ўласны брэнд аксесуараў @oriori_studio, зрабіла брошку ў выглядзе вульвы і выклала фота гэтага вырабу ў Інстаграме. Адразу знайшліся патэнцыйныя пакупніцы, якія хочуць замовіць сабе такую самую брошку.

Сама дызайнерка напісала пра свой аксесуар, што “крышачку скандальнасці нікому не зашкодзіць”.

У інтэрв’ю “Нашай Ніне” Вара Сон сказала, што гэта сімвал жанчыны і сімвал праўды,” несправядліва выгнаны па-за рамкі дазволенага”.

Брошка ў форме вульвы — цалкам ручной працы. Улічваючы складанасць яе выканання, кошт вырабу складае 85 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі