Беларуская фрыстайлістка знялася з Алімпіяды з-за траўмы
У Вольгі Капусцінай надрыў ахілава сухажылля і таму спартсменка фізічна не можа ўдзельнічаць у спаборніцтвах.
8 лютага каманда Беларусі пра фрыстайле прыбыла ў Сочы. У яе склад уваходзяць Дзмітрый Дашчынскі, Антон Кушнір, Дзяніс Осіпаў, Ала Цупер і Ганна Гуськова, а таксама Аляксей Грышын, які прыбыў у Сочы яшчэ 6 лютага. Сёння беларускія фрыстайлісты прыступілі да трэніровак, інфармуюць Naviny.by.
Тым часам беларускі гарналыжнік Юрый Данілачкін заняў 31-е месца ў спаборніцтвах па хуткасным спуску. А пераможцам у гэтай дысцыпліне стаў аўстрыец Маціас Маер.