Беларуская Місіс заняла трэцяе месца на еўрапейскім конкурсе
Конкурс прыгажосці сярод замужніх жанчын “Місіс Еўропа” прайшоў у Адэсе.
Карона пераможцы дасталіся прадстаўніцы Расіі, другое месца ў дзяўчыны з Аўстрыі, а беларуска Наталля Трафімава заняла трэцяе месца.
Усяго ў конкурсе ўзялі ўдзел 17 жанчын з 15 краін ва ўзросце ад 19 да 45 гадоў.
“Трэцяе месца — вельмі добры вынік. Ва ўсіх удзельніц была сур'ёзная падрыхтоўка. А пераможцы — прафесійныя мадэлі — ужо не раз прызнаваліся найпрыгажэйшымі на іншых конкурсах”, — сказала Наталля Трафімава ў інтэрв’ю БЕЛТА.
Паводле асноўнай дзейнасці Наталля — практыкуючы адвакат з 15-гадовым стажам, штодня аказвае прафесійныя юрыдычныя паслугі, выступаючы і як прадстаўнік у судах, і як абаронца ў крымінальных справах. Беларуска не аднойчы ўдзельнічала ў розных конкурсах (“Місіс Сусвет-2012”, “Ледзі Бос-2012”).