Беларуская спартоўка атрымае бронзавы медаль Алімпіяды-2008
Міжнародны Алімпійскі камітэт пазбавіў украінку Вікторыю Церашчук бронзавага алімпійскага медаля па пяціборстве на гульнях 2008 года ў Пекіне. Як пішуць украінскія СМІ, пасля паўторнай праверкі ў аналізах 35-гадовай спартоўкі быў выяўлены забаронены анабалічны стэроід турынабол.
На Пекінскай Алімпіядзе Церашчук фінішавала трэцяй у індывідуальных спаборніцтвах сярод жанчын па сучасным пяцібор'і. Цяпер яе алімпійскі медаль пяройдзе да Настассі Пракапенка з Беларусі.