Беларускі барэц Джавід Гамзатаў заваяваў бронзу Алімпіяды ў Рыа (фота)

Беларускі барэц Джавід Гамзатаў заваяваў бронзу Алімпіяды ў Рыа (фота)

Беларускі барэц грэка-рымскага стыля Джавід Гамзатаў заваяваў бронзу Алімпіяды ў Рыа ў вагавай катэгорыі да 85 кг. У матчы за 3-е месца ён перамог балгарына Мікалая Байракава — 4:1.

Раней Гамзатаву не ўдалося выйсці ў фінал, у 1/2 фіналу ён саступіў украінцу Жану Беленюку — 0:6.

Джавіду Гамзатаву 26 гадоў. Ён — ураджэнец Дагестана. У Беларусі жыве з 2006 года. Гамзатаў — майстар спорту міжнароднага класу, барэц грэка-рымскага стыля. Дагэтуль найлепшым яго дасягненнем быў бронзавы медаль чэмпіянату свету 2013 года. Гамзатаў вучыцца на юрыдычным факультэце БДУ.

На рахунку беларускіх алімпійцаў на сённяшні дзень 1 золата, 2 срэбра і 2 бронзы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі