Беларускі барэц стаў срэбраным медалістам Алімпіяды 2008 года
Беларускі барэц Мурад Гайдараў стане срэбраным прызёрам пекінскай Алімпіяды 2008 года. Ён узняўся на адну прыступку на п'едэстале дзякуючы таму, што ўзбекскага спартоўца Саслана Цігіева пазбавілі медаля ў выніку допінгавага скандалу, піша ut.uz.
Міжнародны Алімпійскі камітэт скасаваў вынікі шэрагу ўдзельнікаў Алімпіяды-2008 за забароненыя рэчывы, выяўленыя ў іх допінг-пробах. У "чорны спіс" трапіў прадстаўнік Узбекістана срэбраны прызёр пекінскіх Гульняў Саслан Цігіеў: у яго аналізах выявілі забаронены прэпарат турынабол.