Беларускі экіпаж весляроў “чацвёркі” — на 9-м месцы на Алімпіядзе ў Рыа
Беларускі экіпаж мужчынскай чацвёркі распашной у складзе Вадзіма Ляліна, Дзяніса Мігаля, Ігара Пашэвіча і Мікалая Шарлапа заняў 9-е месца ў алімпійскіх спаборніцтвах па акадэмічным веславанні.
У фінале В беларусы фінішавалі трэцімі з вынікам 6 хвілінаў 00,57 секунды. На апошніх метрах дыстанцыі нашы спартсмены саступілі сапернікам з Грэцыі і ў выніковым пратаколе трапілі толькі на 9-ю пазіцыю.
Фінал А у класе мужчынскіх чацвёрак распашных пройдзе пазней.
У адзіночных паўфінальных заездах у мужчын беларус Станіслаў Шчарбачэня паказаў 2-гі вынік і пазмагаецца ў фінале за медалі.