Беларускі лёгкаатлет трапіў у допінгавы скандал
Беларускі лёгкаатлет Уладзімір Брундукоў у лістападзе 2016 года трапіў у допінгавы скандал, піша "Беларусі партызан".
27-гадовы спартовец у лістападзе 2016 года ў Брэсце праваліў пазаспаборніцкі допінг-тэст. За гэта яго пакаралі шасцімесячным адлучэннем ад спаборніцтваў.
Тэрмін дыскваліфікацыі скончыўся яшчэ ў траўні 2017-га, аднак інфармацыя пра допінгавы скандал з'явілася толькі цяпер.