Беларускі ўрад устанавіў цэны на газ, тарыфы на цеплавую і электраэнергію
Беларускі ўрад устанавіў цэны на газ, тарыфы на цеплавую і электраэнергію. У адпаведнасці з пастановай № 985 ад 29 снежня, яны пачалі дзейнічаць з 1 студзеня 2019 года.
Як інфармавала Еўрарадыё, сёлета падаражэлі газ і электразабеспячэнне, вада, каналізацыя, таксама павялічыліся адлічэнні на капрамонт, на санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію. Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павысіліся агулам на 3,9 долара.
У пастанове Саўміна змешчаныя тарыфы на газ, звадкаваны газ, электраэнергію і цеплавую энергію. Пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў цана на газ з 1 студзеня да 31 траўня складзе 0,1143 рубля за кубаметр, з 1 чэрвеня да 31 снежня — 0,119 (летам газ будзе каштаваць 0,4114 за кубаметр). Калі індывідуальныя прыборы адсутнічаюць, цана складзе 0,4114 незалежна ад сезону. Больш падрабязна гл. тут.