Беларускіх міліцыянераў узнагародзілі "за чэмпіянат свету"

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч назваў хакейны чэмпіянат свету, які праходзіў 9-25 траўня ў Мінску, "найбуйнейшым нацыянальным праектам", інфармуе БЕЛТА.



Ён адзначыў, што "такое буйнамаштабнае спартыўнае мерапрыемства" было даверанае беларускай дзяржаве ўпершыню і ў ім актыўна ўдзельнічала "ўся краіна", у тым ліку і праваахоўнікі. Паводле Шуневіча, супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў "унеслі вялізны ўнёсак у тое, каб планетарнае хакейнае першынство ў Мінску пабіла рэкорды па наведвальнасці трыбун". Што азначае гэтая заява, адназначна нельга сказаць.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі