Беларускіх спартоўцаў не дапусцяць да Сурдлімпійскіх гульняў

Беларускіх спартоўцаў не дапусцяць да Сурдлімпійскіх гульняў

Беларускія спартоўцы не дапушчаныя да ўдзелу ў XXIV летніх Сурдлімпійскіх гульнях у Бразіліі, паведамляе БЕЛТА.

Сурдлімпійскія (Дэфлімпійскія) гульні — гэта спартыўныя спаборніцтвы для людзей з парушэннямі слыху.

Міжнародны спартыўны камітэт глухіх (ICSD) абвясціў, што прыслухоўваеццда да рэкамендацыяў Міжнароднага Алімпійскага камітэта. "Такім чынам, спартсмены з Беларусі і Расіі, а таксама афіцыйныя асобы абедзвюх краін не могуць быць дапушчаныя да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах у календары ICSD да далейшага паведамлення", — заявілі ў ICSD.

Пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны (якая ідзе ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі) МАК рэкамендаваў не дапускаць да ўдзелу ў спаборніцтвах спартоўцаў з Беларусі і Расіі. Беларускія спартоўцы не змаглі вытсупіць на Пекінскай Паралімпіядзе, а таксама былі "забаненыя" ў мностве спартовых федэрацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі