Беларускіх біятланістаў хочуць адхіліць ад сусветных турніраў на наступны сезон

Беларускіх біятланістаў хочуць адхіліць ад сусветных турніраў на наступны сезон

Беларускіх біятланістаў хочуць адхіліць ад сусветных спаборніцтваў у будучым сезоне. 

З такой прапановай выступае кіраўніцтва Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU), перадае DW. Чакаецца, што рашэнне прымуць на пасяджэнні саюза, якое пройдзе 15-18 верасня ў Зальцбургу. Таксама у "бан" прапануюць адправіць і расійскіх біятланістаў.

У кіраўніцтве IBU лічаць, для вяртання на міжнародныя спаборніцтвы абедзве каманды павінны даказаць, што яны безумоўна падтрымліваюць мэты і прынцыпы арганізацыі. У прыватнасці, нацыянальныя саюзы біятланістаў Беларусі і Расіі павінны "ясна дыстанцыявацца ад вайны", не быць звязанымі з вайскоўцамі.

У такім разе IBU можа перагледзець сваё рашэнне і вярнуць біятланістаў на турніры. У арганізацыі кажуць, што нацыянальныя федэрацыі маюць яшчэ месяц да пасяджэння ў Зальцбургу, каб выказаць сваю пазіцыю. 

Біятланісты з Беларусі і Расіі адхіленыя ад усіх міжнародных спаборніцтваў з 24 лютага — пачатку вайны Расіі супраць Украіны.

Прапанова IBU выглядае ўтапічна з улікам таго, што куратарам беларуская федэрацыі біятлону з'яўляецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі