Беларускіх і расійскіх лыжнікаў не пусцяць на міжнародныя спаборніцтвы
Лукашэнка і Пуцін катаюцца на лыжах у Сочы / РИА Новости
Савет Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS) падоўжыў забарону на ўдзел каманд і спартсменаў з Беларусі і Расіі ва ўсіх міжнародных спаборніцтвах.
Пастанова прынятая "з належнай увагай да сумленнасці спаборніцтваў FIS і бяспекі ўсіх удзельнікаў", піша FIS.
Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту ў сакавіку 2022 года адхіліла беларусаў і расіян да заканчэння сезона 2021/22 праз напад Расіі на Украіну і саўдзел Беларусі ў агрэсіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.