Беларускім гандбалістам на чэмпіянаце Еўропы трэба перамагаць нарвежцаў

Беларускім гандбалістам на чэмпіянаце Еўропы трэба перамагаць нарвежцаў

Мужчынскай гандбольнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Польшчы для выхаду ў асноўны раўнд трэба перамагаць нарвежцаў. Пасля 2-х тураў усе каманды групы маюць па 2 ачкі, але ў беларусаў найгоршая розніца забітых і прапушчаных мячоў. У наступны этап выйдуць тры лепшыя каманды з чатырох. Калі ж выйграць у зборнай Нарвегіі не атрымаецца, усё будзе залежаць ад выніку матчу Харватыя — Ісландыя, адзначае "Прессбол".

Нагадаем вынікі ў нашай групе: Харватыя — Беларусь — 27:21, Ісландыя — Нарвегія — 26:25, Беларусь — Ісландыя — 39:38, Нарвегія — Харватыя — 34:31.

Беларускім гандбалістам на чэмпіянаце Еўропы трэба перамагаць нарвежцаў

У аўторак, 19 студзеня, матч Беларусь — Нарвегія пачнецца ў 20.15 паводле беларускага часу, а матч Харватыя — Ісландыя — у 22.30.

Як паведамляла Еўрарадыё, у нядзелю ў вельмі напружаным матчы беларусамі была абыграная моцная зборная Ісландыі, з фантастычным лікам — 39:38. Дагэтуль у адной гульні 77 мячоў на кантынентальным першынстве ніхто не закідваў. Такім чынам,беларусы ўжо ўвайшлі ў гісторыю.

Адзначым, што беларуская зборная выступае не ў самым моцным складзе. Шмат гульцоў да чэмпіянату Еўропы не мелі досведу выступаў на падобных турнірах.

Фота: pol2016.ehf-euro.com

Беларускім гандбалістам на чэмпіянаце Еўропы трэба перамагаць нарвежцаў
Беларускім гандбалістам на чэмпіянаце Еўропы трэба перамагаць нарвежцаў
Беларускім гандбалістам на чэмпіянаце Еўропы трэба перамагаць нарвежцаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі