Беларускія баскетбалісткі саступілі францужанкам (відэа)
Але выйшлі ў плэй-оф.
Беларуская жаночая зборная па баскетболе прайграла камандзе Францыі ў апошнім матчы групы Е чэмпіянату Еўропы. Матч прайшоў 21 чэрвеня ў венгерскім Дэбрэцэне і скончыўся з лікам 58:64.
На гэтым этапе спаборніцтваў беларускі прайгралі ўсе тры матчы: спачатку яны саступілі Чэхіі, затым Чарнагорыі і цяпер Францыі. Аднак дзякуючы выйгрышу зборнай Турцыі ў матчы з Чэхіяй становішча ў групе для беларусак палепшылася і яны занялі трэцяе месца, што дазволіла ім трапіць у чвэрцьфінал Еўра-2015.
Сёння ж вызначыцца сапернік нашай зборнай у наступным этапе спаборніцтваў. Гэта будзе або Іспанія, або Расія, або Літва. Менавіта 22 чэрвеня адбудзецца заключны тур у групе F.
Чвэрцьфінальны паядынак з удзелам беларускай каманды пройдзе 24 чэрвеня ў Будапешце.
Фота: FIBA