Беларускія біятланісткі занялі 10-е месца на эстафеце ў Пхенчхане

Беларускія біятланісткі занялі 10-е месца на эстафеце ў Пхенчхане

Беларускія біятланісткі занялі 10-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету, які праходзіць у карэйскім Пхенчхане.

Квартэт беларусаў выступаў наступным складам: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар’я Юркевіч і Дар’я Домрачава. На першым этапе ў Скардзіна не атрымалася стральба — яна скарыстала тры дадатковыя патроны на двух агнявых рубяжах і ў выніку перадала эстафету Крыўко 16-й.

Крыўко таксама не была дакладнай у стральбе і дапусціла промахі, але перадала эстафету Дар’і Юркевіч 15-й. Тая скарыстала два дадатковыя патроны на другой стральбе і мела 16-е месца на перадачы эстафеты Домрачавай. Лідар зборнай бездакорна адстралялася і паказала добрую хуткасць, што дазволіла ёй узняць сваю каманду з 16-га на 10-е месца.

Перамога ў гонцы дасталася біятланісткам з Нямеччыны, другое месца ў нарвежак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі