Беларускія біятланісты не трапілі ў гонку праследавання

Беларускія біятланісты не трапілі ў гонку праследавання

Беларускія біятланісты не здолелі прабіцца ў гонку праследавання на 3-м этапе кубка свету ў французскім Ансі. У спрынце, які адбыўся 15 снежня, лепшым з нашых быў Дзмітрый Абашаў (тры промахі на двух агнявых рубяжах), які фінішаваў толькі 71-м, Антон Смольскі заняў 90-месца (4 промахі), Раман Ялётнаў — 95-е (таксама чатыры промахі). Выйграў гонку нарвежац Ёханес Бё, другім фінішаваў француз Мартэн Фуркад, бронза яшчэ ў аднаго прадстаўніка зборнай Францыі Антаніна Гігана.

У суботу, 16 снежня, у Ансі адбудзецца гонка пераследавання ў жанчын. На старт выйдуць Ірына Крыўко і Дыяна Алімбекава. Нагадаем, Дар’я Домрачава этап у Францыі прапускае, бо трэніруецца па індывідуальнай праграме, а ў Надзеі Скардзіны прастуднае захворванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі