Беларускія біятланісты ў эстафеце паказалі свой лепшы вынік у сезоне

Беларускія біятланісты ў эстафеце паказалі свой лепшы вынік у сезоне

12 студзеня беларускія біятланісты занялі ў мужчынскай эстафеце 4х7,5 кіламетраў на 5-м этапе Кубка свету 16-е месца сярод 25 каманд-удзельніц. Гэта іх лепшая пазіцыя ў сезоне. І гэта пры тым, што Сяргей Бачарнікаў, які ў Рупольдынгу сярод беларусаў быў лепшым, у эстафеце не ўдзельнічаў — папрасіў у трэнераў адпачынку пасля цяжкай індывідуальнай гонкі. У яго адсутнасць Максім Верабей, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі і Дзмітрый Абашаў выступілі няблага (+3.38,7; 0+13 дадатковых патронаў).

У эстафеце перамагла зборная Нарвегіі ў складзе Ларса Біркеланда, Тар’е Бё, Эміля Свендсэна і Ёханеса Бё (1:13.11,1; 0+7), на другім месцы — французы (+24,9; 0+6), на трэцім — расіяне (+53,4; 0+4).

13 студзеня пройдзе жаночая эстафета, пачатак у 16:30. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі