Беларускія гандбалісты датэрмінова выйшлі ў фінал чэмпіянату Еўропы 2018
Гандбалісты беларускай зборнай датэрмінова выйшлі ў фінал чэмпіянату Еўропы — 2018. 15 чэрвеня ў гасцях у Краёве яны перамаглі каманду Румыніі з лікам 32:22, перадае БЕЛТА.
Ужо да перапынку падапечныя Юрыя Шаўцова вялік ў ліку — 19:11. У другім тайме беларусы працягвалі дыктаваць свае ўмовы і ўзялі рэванш за паразу ў матчы першага круга ў Мінску (тады было 23:26).
А вось нашай жаночай зборнай пашанцавала менш. У мінскім палацы спорту "Уручча" сёння яны прымалі ў матчы ў адказ каманду Чарнагорыі. Гульня скончылася перамогай беларускай зборнай 25:23 (11:10). Аднак па суме дзвюх сустрэч гэтага было недастаткова: у гасцях зборная Беларусі прайграла з розніцай у 7 мячоў — 26:33. У выніку пуцёўка ў фінал чэмпіянату свету дасталася камандзе Чарнагорыі.