Беларускія гандбалісты на чэмпіянаце Еўропы прайгралі нарвежцам — 27:29
19 студзеня мужчынская зборная Беларусі па гандболе на чэмпіянаце Еўропы ў Польшчы прайгралі нарвежцам — 27:29 (13:12). Першы тайм быў за хлопцамі Юрыя Шаўцова, але ў другім сапернік здолеў пераламіць ход гульні. Беларусы прайгравалі 3-5 мячоў і ніяк не маглі зраўняць лік. Тым не менш, змагаліся да фінальнай сірэны. Сяргей Рутэнка закінуў 9 мячоў.
Сёння ў нашай групе пройдзе матч Харватыя — Ісландыя, пачатак у 22.30. Ад яго залежыць выніковае размяшчэнне каманд у турнірнай табліцы. У наступны этап выходзіць тры каманды з чатырох. Лідыруе Нарвегія — 4 ачкі, па 2 — у Беларусі, Харватыі і Ісландыі. Беларусам трэба, каб харваты перамаглі ісландцаў.