Беларускія гандбалісты прайгралі французам 23:34

Беларускія гандбалісты прайгралі французам 23:34

Паразай скончылася для беларускіх гандбалістаў сустрэча з французскай зборнай на другім этапе чэмпіянату Еўропы 21 студзеня. Нашы суайчыннікі прайгралі з лікам 23:34 (5:20, 18:14).

У першым тайме падапечныя Юрыя Шаўцова відавочна саступалі фаварытам турніру. Таму на перапынак яны сыходзілі з лікам 5:20 на карысць французаў. Аднак у другой палове гульні беларуская каманда гуляла больш актыўна і забіла больш галоў, чым сапернікі. Праўда, дагнаць французаў ім усё адно не ўдалося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі