Беларускія гандбалісты прайгралі на чэмпіянаце Еўропы харватам

Беларускія гандбалісты прайгралі на чэмпіянаце Еўропы харватам

У пятніцу, 15 студзеня, мужчынская гандбольная зборная Беларусі стартавала на чэмпіянаце Еўропы ў Польшчы. Беларусы саступілі харватам — 21:27. Толькі ў першым тайме каманда Юрыя Шаўцова гуляла з сапернікам на роўных. Больш таго, беларуская зборная лідыравала амаль усю першую палову гульні, якая ў выніку скончылася ўнічыю 15:15. Сем галоў на рахунку Сяргея Рутэнкі.

У другім тайме харваты загулялі больш актыўна, а вось у беларусаў шмат што стала не атрымлівацца. Не ішлі кідкі ў Рутэнкі, які не закінуў і два пенальці. Зборная Харватыі вырвалася наперад і паступова пачала павялічваць сваю перавагу ды ўпэўнена давяла матч да перамогі.

Самым выніковым у нашай камандзе быў Рутэнка — 8, Шыловіч — 7, Юрынок — 3 закінутыя мячы.

Адзначым, што зборная Беларусі ўдзельнічае ў чэмпіянаце Еўропы не ў самым моцным складзе. Траўмаваныя Дзяніс Рутэнка і Віталь Чарапенька. Сем гульцоў з 18-ці не маюць досведу топ-турніраў.

17 студзеня беларусы згуляюць з Ісландыяй, а 19-га — з Нарвегіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі