Беларускія гандбалісты прайгралі на чэмпіянаце Еўропы палякам — 27:32
У панядзелак, 25 студзеня, у Кракаве ў матчы 2-га раўнда чэмпіянату Еўропы мужчынская зборная Беларусі па гандболе прайграла зборнай Польшчы — 27:32 (13:19). Ужо ў пачатку паядынка пашкоджанне атрымаў Сяргей Рутэнка і не змог працягнуць гульню. Гэта была вялікая страта для каманды Юрыя Шаўцова. Палякі ўжо ў першым тайме стварылі канфортную розніцу ў ліку, а ў другім яе спакойна ўтрымалі.
Зборная Беларусі згубіла шанцы на тое, каб прабіцца ў наступны этап першынства. Таксама яна не патрапіць і ў алімпійскую кваліфікацыю.
Такім чынам, перад апошнім турам у 1-й групе без ачкоў застаюцца толькі зборныя Беларусі і Македоніі. Яны і сустрэнуцца 27 студзеня паміж сабой.