Беларускія гандбалісты сёння стартуюць на чэмпіянаце Еўропы

Беларускія гандбалісты сёння стартуюць на чэмпіянаце Еўропы

Гандбольная мужчынская зборная Беларусі сёння стартуе на чэмпіянаце Еўропы. У сваім першым матчы каманда Юрыя Шаўцова згуляе з харватамі. Пачатак у 18.00. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Чэмпіянат праходзіць у Польшчы. Беларусы выступаюць у групе "В", матчы якой пройдуць у Катовіцы.

Беларуская зборная выступіць не ў самым моцным складзе, сярод траўмаваных — Дзяніс Рутэнка, Віталь Чарапенька. Сем гульцоў з 18-ці не маюць досведу топ-турніраў. "Не магу сказаць, што едзем цалкам гатовыя", — сказаў галоўны трэнер зборнай Юрый Шаўцоў у інтэрв'ю "Прессболу".

Склад зборнай Беларусі наступны:

Брамнікі — Іван Мацкевіч (1991, Стяўа, Румынія), Вячаслаў Салдаценка (1994, СКА-Мінск), Аляксей Кішоў (1986, Швац, Аўстрыя);

Левыя крайнія — Іван Броўка (1981), Андрэй Юрынок (1996, абодва — СКА-Мінск);

Правыя крайнія: Максім Баранаў (1988, БГК імя Мяшкова), Аляксандр Пацыкайлік (1990, СКА-Мінск);

Лінейныя: Максім Бабічаў (1986, БГК імя Мяшкова), Аляксандр Цітоў (1986, Машэка), Арцём Каралёк (1996, СКА-Мінск);

Левыя паўсярэднія: Сяргей Рутэнка (1981, без клуба), Антон Пракапеня (1988, Швац, Аўстрыя), Віктар Зайцаў (1992, Нява, Санкт-Пецярбург), Уладзіслаў Кулеш (1996), Аляксей Хадкевіч (1994, абодва — СКА-Мінск);

Правы паўсярэдні: Сяргей Шыловіч (1986, БГК імя Мяшкова);

Разыгрываючыя: Барыс Пухоўскі (1987, Матор, Запарожжа), Дзмітрый Нікуленкаў (1984, БГК імя Мяшкова).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі