Беларускія гандбалісты выйгралі ў Саудаўскай Аравіі на чэмпіянаце свету
Зборная Беларусі па гандболе атрымала першую перамогу на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Францыі. У нядзелю ў Руане была абыграная зборная Саудаўскай Аравіі — 29:26 (14:13). Самым выніковым у нашай камандзе быў Барыс Пухоўскі, які закінуў 9 мячоў.
Нагадаем, у першым матчы беларусы нечакана саступілі зборнай Чылі — 28:32. У панядзелак зборная Беларусі сустрэнецца з Харватыяй, пачатак у 22.45 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
У нашай групе "С" лідыруюць Германія і Харватыя, у якіх па 4 ачкі. Зборныя Чылі і Беларусі маюць па 2 ачкі, у Венгрыі і Саудаўскай Аравіі ачкоў няма. У 1/8 фіналу выходзяць чатыры лепшыя зборныя з групы. Пра шанцы нашай каманды, калі яна набярэ аднолькавую колькасць ачкоў са зборнай Чылі гл. тут.