Беларускія гастарбайтары забілі суайчыннікаў бітамі
Трох прыезджых з Беларусі затрымалі ў Падмаскоўі па падазрэнні ў жорсткім забойстве сваіх двух землякоў.
Затрыманыя — мужчыны 31, 29 і 22 гадоў, якія прыехалі з Віцебска, перадае interfax.by. У Маскоўскую вобласць яны прыехалі тыдзень таму і ўладкаваліся ў рознарабочыя.
24 лютага паміж імі адбыўся канфлікт з ужываннем бітаў. 37-гадовы і 25-гадовы мужчыны памерлі ад чэрапна-мазгавых траўмаў, яшчэ адзін шпіталізаваны ў лякарню.
Расійскія праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за забойства двух і больш асоб групай асоб.
Фота — mail.ru