Беларускія памежнікі два тыдні будуць змагацца з "партызанамі" і "дыверсантамі"
Беларускія памежнікі / vk.com/gpkgovby
У беларускіх памежнікаў пачаліся планавыя вучэнні, якія будуць працягвацца два тыдні. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, праводзіцца "праверка гатоўнасці часцей да практычных дзеянняў па разгортванні і функцыянаванні пунктаў кіравання па-за месцамі пастаяннай дыслакацыі".
Па задуме вучэнняў для памежнікаў "створана складаная, дынамічная абстаноўка, якая дазваляе максімальна адпрацаваць зладжанасць дзеянняў падраздзяленняў". Ім давядзецца змагацца з "партызанамі" і "дыверсантамі", узмацняць ахову мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.