Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі адразу 27 чалавек

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі адразу 27 чалавек

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі адразу 27 чалавек. Яны лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

У спісе новых палітвязняў Сяргей Альшэўскі, Аляксандр Андрушкевіч, Дар’я Афанасьева, Аніта Бакуновіч, Юрый Бельскі, Аляксей Гайшун, Кірыл Герасіменка, Арцём Глеб, Уладзімір Дальшоў, Дзяніс Есіс, Яна Жураўлёва, Вадзім Здановіч, Юлія Каценя, Ігар Краўчанка, Юрый Кузняцоў, Аляксей Максюкоў, Паліна Мартынчык, Анастасія Навасадская, Кацярына Нікіценка, Вольга Рытус, Антон Сіманенкаў, Дзмітрый Суганяеў, Аляксандр Сухарукаў, Яніна Сяргейчык, Аляксандр Сяргеяў, Санта Франчук, Ірына Яўмененка.

Усе яны праходзяць па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". У папраўчыя ўстановы ўжо накіраваны Здановіч, Кузняцоў, Сухарукаў і Сяргейчык.

На сённяшні дзень у Беларусі 1168 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі