Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі 10 чалавек, сярод іх — мастакі

Колькасць палітвязняў у Беларусі расце

Колькасць палітвязняў у Беларусі расце / novychas.online

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек (папярэдні раз два дні таму палітвязнямі прызналі 18 чалавек). Гэта — Уладзіслаў Наварыч, Артур Трушко, Вадзім Кутасевіч, Аляксандр Нікіцін, Антон Булах, Людміла Шчамялёва, Ігар Рымашэўскі, Станіслаў Дубоўскі, Максім Сандракул і Юрый Лавецкі. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Шчамялёва і Рымашэўскі — мастакі. Пра іх затрыманне стала вядома ў кастрычніку. Яны абвіначваюцца ў "дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". 64-гадовая Людміла Шчамялёва — дачка народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. 65-гадовы Ігар Рымашэўскі — яе муж.

Колькасць палітычных зняволеных у Беларусі зноў амаль дасягнула 1300 чалавек. Раней праваабаронцы заяўлялі, што за час "памілаванняў", якія правёў рэжым Лукашэнкі, колькасць палітвязняў расце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі