Беларускія спартсмены запісалі відэазварот да сілавікоў: чаму хаваеце твары?

Беларускія спартсмены запісалі відэазварот да сілавікоў: чаму хаваеце твары?

Удзельнікі Свабоднага аб'яднання спартменаў Беларусі запісалі зварот да сілавікоў, якія ўдзельнічаюць у затрыманнях пратэстоўцаў і хаваюць свае твары пад маскамі. Ім нагадалі пра выпадкі з гісторыі, калі карнікі таксама спадзяваліся, што іх ніколі не знойдуць і не пакараюць. Але іх знайшлі і пакаралі. Не дапамаглі ні змена прозвішчаў, ні пластычныя аперацыі.

"Калі вы дзейнічаеце паводле закону, то чаму вы хаваеце твары і баязліва бежыце, як толькі з вас зрываюць маску?", — пытаюцца спартсмены.

У запісе відэазвароту паўдзельнічалі Алена Леўчанка, Васіль Хамутоўскі, Аляксандра Раманоўская, Андрэй Краўчанка, Артур Удрыс, Канстанцін Якаўлеў, Ягор Мешчаракоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі