Беларускія ўлады адкрылі мяжу ўкраінскім грыбнікам
Грамадзянам Украіны з памежных вёсак дазволілі пераходзіць беларуска-ўкраінскую мяжу ў спрошчаным парадку, каб збіраць ягады і грыбы.
Зроблена гэта на прапанову Дзяржаўнага памежнага камітэту дзеля таго, каб "даць магчымасць этнічным беларусам пракарміць свае сем’і ў цяжкі для Украіны час".
Спрошчаны парадак пераходу ўкраінцамі мяжы для збору грыбоў і ягад мае дзейнічаць з перапынкамі амаль тры месяцы — з 1 ліпеня да 10 жніўня і з 30 верасня да 15 лістапада, інфармуе Радыё Свабода.
Фота — bymedia.net