Беларускія ўлады прызналі ўспышку афрыканскай чумы свінняў

Забарона ўведзеная да спецыяльнага ўказання. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце расійскай установы.



Пра ўспышку хваробы сярод свінняў у Гродзенскім раёне беларускія ветэрынары вусна паведамілі расійскім калегам. Больш падрабязнай інфармацыі пра гэты інцыдэнт у Рассельгаснагляд не паступала.



Нагадаем, што апошнія тыдні з розных раёнаў Беларусі прыходзяць паведамленні пра масавы забой свінняў дэзінфектарамі. Аднак прычыну гэтых дзеянняў улады не тлумачаць.



Нагадаем, што афрыканская чума свінняў для чалавека бяспечная. Аднак для яе спынення даводзіцца знішчаць усё пагалоўе жывёлы ў радыўсе 20 км.



Фота — puhraj.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі