Улады збіраюцца ліквідаваць Беларускае грамадскае аб’яднанне татараў
![Улады хочуць ліквідаваць аб'яднанне татар.](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/hammer-_2_11.jpg.webp?itok=H2OJUxd7)
Улады хочуць ліквідаваць аб'яднанне татар. / pixabay.com
Мінскі гарадскі суд 18 чэрвеня разгледзіць іск Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем ліквідаваць Беларускае грамадскае аб’яднанне татараў "Зікр уль-Кітаб", піша "Позірк".
Паводле даных з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, арганізацыя зарэгістраваная 5 ліпеня 1993 года. Разам з Мусульманскім рэлігійным аб’яднаннем у Рэспубліцы Беларусь садзейнічае будаўніцтву і аднаўленню мячэцяў, культурных цэнтраў, школ, музеяў, бібліятэк ды інш.
Старшынёй "Зікр уль-Кітаб" з’яўляецца муфтый Абу-Бекір Шабановіч, які з 2005 года ўзначальвае згаданае Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне. Шабановіч удзельнічае ў шматлікіх праўладных акцыях, дзяржаўныя медыя прадстаўляюць яго лідарам беларускіх мусульман. У 2017 годзе Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў яго прэміяй "За духоўнае адраджэнне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.