Беларускія войскі пачалі мініраваць тэрыторыі на мяжы з Украінай і Польшчай

Беларускія войскі пачалі мініраваць тэрыторыі на мяжы з Украінай і Польшчай

Беларускія войскі пачалі мініраваць тэрыторыі на мяжы з Украінай і Польшчай. Пра гэта на брыфінгу 2 чэрвеня заявіў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага кіравання Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксей Громаў.

“Ажыццяўляецца мініраванне пад’язных шляхоў, лясных дарог і мастоў у памежных з Украінай раёнах Брэсцкай вобласці, уздоўж дзяржаўнай мяжы Украіны з Польшчай да кірунку Алеўск — Наваград-Валынскі”, — сказаў прадстаўнік украінскага Генштаба.

Цікава, што з 1 чэрвеня Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі часова забараніў уваход, уезд і знаходжанне грамадзян у памежнай паласе ў трох раёнах, якія мяжуюць з Украінай, — Брагінскім, Хойніцкім і Лоеўскім. Але гэта Гомельская вобласць. Пра памежныя раёны Брэсцкай вобласці пакуль гаворкі не ішло.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі