Беларускія знаўцы атрымалі “Крыштальную саву”
Беларускія знаўцы атрымалі самы каштоўны прыз у свеце інтэлектуальных гульняў – “Крыштальную саву”. Пра гэта было абвешчана падчас закрыцця Чэмпіяната свету па “Што? Дзе? Калі?”, які цягам мінулага тыдня праходзіў у курортным мястэчку Светлагорск Калінінградскай вобласці Расіі.
“Крыштальная сава” дасталася не каму-небудзь з беларусаў канкрэтна, а грамадскай арганізацыі “Беларуская ліга інтэлектуальных камандаў”. Ад імя БЛІК на сцэну за савой узняўся гомельскі знаўца Леанід Клімовіч, да якога мы датэлефанаваліся адразу пасля таго, як ён вярнуўся ў Беларусь:
Леанід Клімовіч: “Намінаваліся на “Лепшы клуб МАК” санкт-пецярбургскі “Аэрабрэйн”, што праводзіць цэлае сузор’е буйных міжнародных турніраў, і рыжскі клуб, за якім цягнуцца ўсе знаўцы Прыбалтыкі. Галасаванне па намінацыях было таемнае, галасавалі чальцы Міжнароднай асацыяцыі клубаў. Большасць з іх сышліся на тым, што наш шлях і нашыя заслугі больш каштоўныя”.
Па словах Леаніда Клімовіча, “крыштальная” сава – гэта толькі традыцыйная назва. Ужо пэўны час совы бліскучыя і металічныя, але праз гэта атрымліваць іх не менш прыемна.
Леанід Клімовіч: “Усё адбылося падчас фінала шэсця знаўцаў усіх краінаў – са сцягамі, з аркестрам, з зоркамі ў фраках у першым шэрагу. Каманды спыніліся перад велизарнай сцэнай з банэрам “Што? Дзе? Калі? Вёў цырымонію Андрэй Казлоў – менавіта ён “адказваў” за нашую намінацыю, з яго рук я ўзяў саву . Наша намінацыя была першая. Шмат хто з шаноўных людзей пасля нас павіншаваў: Наталля Стэцэнка – прэзідэнт МАК, жонка заснавальніка тэлеклубу “Што? Дзе Калі?” Уладзіміра Варашылава, магістры Друзь і Паташоў”.
Што ж датычыцца гульні беларусаў на Чэмпіянаце свету, дык "Каманда Сяргея Шышко" прыгнула вышэй галавы, на асобных турах практычна не саступаючы лідэрам. Чэмпіён Беларусі прапусціў наперад толькі расійскія каманды і не саступіў ні ўкраінскім, ні ізраільскім, ні нямецкім знаўцам, не кажучы ўжо пра каманды з Азербайджана, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Арменіі, Малдавіі, Латвіі... У выніку беларусы падзялілі 8 - 11 месца, такім чынам трапіўшы ў дзесятку мацнейшых каманд планеты.
Мікалай Карняйчук, Еўрапейскае радыё для Беларусі.