Беларуску, якая для КДБ шпіёніла за эміграцыяй, будуць судзіць у Варшаве

Кайданкі, ілюстрацыйнае фота

Кайданкі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Акруговы суд Варшавы перадалі справу беларускі Дар'і А., якую вінавацяць у шпіянажы на карысць Беларусі, заўважыла выданне MOST.

Як сцвярджае бок абвінавачання, у 2023 годзе Дар'я А. шматразова перадавала беларускаму КДБ звесткі па дзейнасці, структуры і фінансаванні арганізацый, якія падтрымліваюць беларускую апазіцыю. Гэтыя звесткі прапаганда Лукашэнкі выкарыстоўвала для абвінавачанняў апазіцыі ў экстрэмізме, а польскіх спецслужбаў — у заказе дыверсій на аб'ектах крытычнай інфраструктуры Беларусі.

У Нацыянальнай пракуратуры Польшчы сцвярджаюць, што ілжывая інфармацыя наносіла шкоду інтарэсам Польшчы і яе знешняй палітыцы, якая ўключае падтрымку беларускай апазіцыі, і вяла да дэстабілізацыі адносін паміж Польшчай і Беларуссю.

У СМІ раней паведамлялася пра затрыманне ў Польшчы былой актывісткі "Гавары праўду" Дар'і Астапенка з Баранавічаў. Паводле некаторых звестак, раней жанчына была порнаактрысай і здымалася ў даволі жорсткім порна, свяцілася на OnlyFans, прапаноўвала паслугі эскорту. Гэта магло стаць яе ўразлівым бокам для вярбоўкі спецслужбамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі