Беларусы Бельгіі перадалі Палку імя Каліноўскага мікрааўтобус і тры "Старлінкі"
Гуманітарка для ПКК
Беларусы Бельгіі перадалі Палку імя Каліноўскага мікрааўтобус і тры "Старлінкі". А таксма 30 кг тушонкі. Гэта адбылося падчас "Форума Астрожскіх" у Кіеве.
Гэта не першы выпадак, калі беларуская дыяспара разам з "Місіяй Ігара Вітэнка" дапамагае каліноўцам. У верасні 2024 года ва Украіну быў перададзены пікап.
"Форум Астрожскіх" праходзіць у Кіеве 16-17 лістапада на фоне маштабнай ракетнай атакі, учыненай Расіяй. Падчас канферэнцыі ўжо былі зробленыя рэзанансныя заявы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.