Беларусы і "папяццот". 7 лічбаў пра наш сярэдні заробак

Беларусы і "папяццот". 7 лічбаў пра наш сярэдні заробак

Са студзеня 2015 года беларусы 21 месяц запар атрымліваюць сярэдні заробак, меншы за $500. Больш за тое: з верасня 2015 па верасень 2016 года (апошні месяц, па якім цяпер даступная статыстыка) беларусы атрымліваюць нават менш за $400! Адзіная светлая пляма: снежань 2015 года, калі сярэдні заробак склаў роўна $400. Але мы памятаем: ужо ў студзені ад прэміяльнага снежаньскага заробку застаюцца толькі ўспаміны...

Беларусы і "папяццот". 7 лічбаў пра наш сярэдні заробак

Самы вялікі сярэдні заробак за апошнія дзесяць гадоў беларусы атрымалі ў ліпені 2014-га года: 6 455 276 рублёў, ці $629,2 у эквіваленце.

Беларусы і "папяццот". 7 лічбаў пра наш сярэдні заробак

Сярэдні заробак беларусаў заўжды падае пад Новы год: у студзені ён нашмат меншы, чым у снежні. Гэта тлумачыцца найперш тым, што на снежань прыпадаюць прэміяльныя выплаты, ад якіх у студзені застаюцца толькі ўспаміны. Але новы 2015 год беларусы сустрэлі надзвычайным падзеннем сярэдняга заробку. Пад гукі дзяржаўнага гімна ён упаў адразу на $202,4: з $621,3 да $418,9. Прычына — "макраэканамічная карэктыроўка" у тры прыступкі, якую здзейсніў Нацбанк Беларусі.

Беларусы і "папяццот". 7 лічбаў пра наш сярэдні заробак

Самы доўгі перыяд, калі беларусы без перапынкаў атрымлівалі "папяццот" і нават больш, складае 25 месяцаў. Гэта адбывалася са снежня 2012 года па снежань 2014 года. Гэта быў блаславёны час растваральнікаў і разбаўляльнікаў. Але напрыканцы 2014-га ўсё пайшло не так: Расія трапіла пад санкцыі і ўвяла харчовае эмбарга ў адказ, расійскі рубель абрынуўся і пацягнуў за сабой беларускі. Карэта ператварылася ў гарбуз. Са студзеня 2015 года беларусы больш не атрымліваюць "папяццот".

Беларусы і "папяццот". 7 лічбаў пра наш сярэдні заробак

Ёсць і такая статыстыка: як заробак 10% працаўнікоў, якія атрымліваюць больш за ўсіх, адрозніваецца ад заробку 10% працаўнікоў, якія атрымліваюць менш за ўсіх. У Беларусі разрыў (калі яго апошні раз лічылі) складае 4,1 раза і істотна адрозніваўся па рэгіёнах: ад 3,6 раза ў Магілёўскай вобласці да 4,2 раза ў Мінску.

Беларусы і "папяццот". 7 лічбаў пра наш сярэдні заробак

Год таму Белстат падлічыў, што 64% беларусаў атрымліваюць заробак, меншы за сярэдні. Гэта 2,9 млн чалавек — амаль 2/3 ад усіх працуючых беларусаў. Тады сярэдні заробак складаў $373, сёння складае $376,1. Стабільнасць! Колькасць працаўнікоў таксама істотна не змянілася.

Беларусы і "папяццот". 7 лічбаў пра наш сярэдні заробак

У снежні 2010 года сярэдні заробак беларусаў упершыню пераваліў за $500. Ён склаў 1 595 873 рублі, ці $530 па курсе Нацбанка. Атрыманымі рублямі беларусы распарадзіліся прагматычна: пачалі пераводзіць іх у долары. У выніку ў 2011 годзе сярэдні заробак "папяццот" беларусы атрымалі толькі двойчы: у сакавіку і ў красавіку. А з траўня па верасень перажылі амаль трохразовую дэвальвацыю.

Графік сярэдняга заробку беларусаў за апошнія 10 гадоў падобны да кардыяграмы. Які дыягназ вы б паставілі беларускай эканоміцы?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі