Беларусы Мірны і Буры выбылі з алімпійскага тэніснага турніру ў парным разрадзе

Беларусы Мірны і Буры выбылі з алімпійскага тэніснага турніру ў парным разрадзе

Беларускія тэнісісты Максім Мірны і Аляксандр Буры ў матчы 1/16 фіналу мужчынскага парнага разраду на Алімпіядзе ў Бразіліі прайгралі аўстрыйскаму тандэму Аляксандэр Пэйя / Олівер Марах. Нашы спартсмены саступілі ў двух сэтах — 6:7, 5:7.

На мінулых Алімпійскіх гульнях у 2012 годзе беларускі дуэт Мірны / Буры таксама выбыў з турніру пасля першага матчу.

Пры гэтым чатыры гады таму Мірны гуляў з Вікторыяй Азаранка ў міксце і станавіўся алімпійскім чэмпіёнам. Тады ж Азаранка, якая цяпер зрабіла перапынак у выступах, бо чакае дзіця, была бронзавай прызёркай Алімпіяды ў адзіночным разрадзе.

На тэнісным турніры ў Бразіліі разыгрываецца пяць камплектаў узнагародаў — у адзіночных мужчынскім і жаночым разрадах, у парных мужчынскім і жаночым, а таксама ў змяшаным парным разрадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі