Беларусы на аўто збілі ва Украіне мінака і ўцякалі пешшу

Беларусы на аўто збілі ва Украіне мінака і ўцякалі пешшу

Украінскія памежнікі разам з міліцыянтамі Ровенскай вобласці затрымалі двух грамадзян Беларусі. Іх падазраюць у датычнасці да аўтааварыю са смяротным вынікам.

Як піша onliner.by, памежнікі атрымалі ад міліцыянтаў арыенціроўку на двух мужчын. Паведамлялася, што яны могуць мець дачыненне да наезду на пешахода ў Дубровіцкім раёне Ровеншчыны. Пасля аўтааварыі мужчыны зніклі з месца здарэння.

Мужчын затрымалі, калі яны спрабавалі пакінуць межы Украіны пешшу. Пры гэтым абодва былі нецвярозыя. Падчас праверкі ў аднаго з затрыманых знайшлі пасведчанне аб рэгістрацыі аўтамабіля, згаданага ў арыенціроўцы як датычны да ДТЗ. Мужчыны паведамілі, што пашкоджаны аўтамабіль яны пакінулі ў адным з населеных пунктаў на станцыі тэхабслугоўвання.

Пасля затрымання беларусаў перадалі міліцыянтам для высвятлення ўсіх абставінаў правапарушэння.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі