Беларусы на трэцім месцы сярод рэпатрыянтаў у Ізраіль у 2023 годзе
Рэпатрыянты
Каля 45 тысяч новых рэпатрыянтаў прыехалі ў 2023 годзе ў Ізраіль. У 2022-м іх было значна больш — 73 тысячы, паведамляе Цэнтральнае статыстычнае бюро гэтай краіны.
Большасць рэпатрыянтаў прыехалі з Расіі (70,3%), на другім месцы Украіна (4,5%), на трэцім — Беларусь (3,8%), на чацвёртым месцы Францыя (2,1%).
Насельніцтва Ізраіля налічвае 9,8 млн жыхароў. Сёлета яно павялічылася на 1,9% (у 2022-м было 2,2%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.