9-гадовая беларуска намалявала 1155 малюнкаў для ізраільскіх салдат

Марта Барадзіна і яе малюнкі

Марта Барадзіна і яе малюнкі / t.me/dw_belarus/

9-гадовая беларуска Марта Барадзіна намалявала 1155 малюнкаў для ізраільскіх салдат, паведамляе DW. Яе сям'я з'ехала з Беларусі праз палітычны пераслед спачатку ў Грузію, а потым у Ізраіль. Цяпер яны жывуць недалёка ад мяжы з Сектарам Газа. 13 кастрычніка Марта з бацькам наведала валанцёрскі цэнтр, дзе збіралі пасылкі для вайскоўцаў, у кожную з іх укладваўся дзіцячы малюнак. Дзяўчынка таксама пачала маляваць — у той дзень у цэнтры яна зрабіла каля 20 малюнкаў, а затым працягнула дома. Пакуль не было заняткаў у школе, яна стварала па 50-60 малюнкаў у дзень.

На першых малюнках Марта Барадзіна пакідала нумар тэлефона, але тэлефанаванняў з падзякамі было так шмат, што перастала гэта рабіць. Дзяўчынцы таксама перадалі некалькі фота салдат, якія трымаюць у руках яе малюнкі. Па словах бацькі дзяўчынкі Алега Барадзіна, некаторыя вайскоўцы выкарыстоўваюць іх у якасці абярэгаў. Сувеніры для вайскоўцаў сталі рабіць і бацькі Марты. 

Еўрарадыё распавядала пра тое, як сям'я Алега Барадзіна збегла ад пераследу КДБ і дапамагае арміі Ізраіля.

Армія абароны Ізраіля, пасля тэрарыстычнай атакі ХАМАС 7 кастрычніка, праводзіць зачыстку ад тэрарыстаў Сектара Газа.

9-гадовая беларуска намалявала 1155 малюнкаў для ізраільскіх салдат
t.me/dw_belarus/
9-гадовая беларуска намалявала 1155 малюнкаў для ізраільскіх салдат
9-гадовая беларуска намалявала 1155 малюнкаў для ізраільскіх салдат
9-гадовая беларуска намалявала 1155 малюнкаў для ізраільскіх салдат
Драўляныя бірулькі з надпісам на іўрыце "Дом чакае салдат", якія робяць бацькі дзяўчынкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі