Беларусы пакінулі ў аграсядзібах больш за мільён долараў
Гэта 1350 пуцёвак у Турцыю ў 4-хзорачны гатэль, 860 пуцёвак на Мальдзівы і 2000 падарожжаў па Еўропе За паўгода новага 2009 года аграсядзібаў у Беларусі стала больш на 30%. Ніякага крызісу іх уладальнікі на сабе не адчуваюць, наадварот, попыт перавышае прапанову, а аграсядзібы ўжо замоўленыя да канца лета.
У грамадскім аб’яднанні “Адпачынак у вёсцы” Еўрарадыё распавялі, што ўмовы для развіцця агратурызму спрыяльныя, попыт на такі адпачынак вялікі, і сядзібы растуць як грыбы пасля дажджу. Вось, што распавяла яго супрацоўніца Марына Барынава:
“У лютым 2009 года было 574 сядзібы, а цяпер, на гэты момант зарэгістравана амаль 800 сядзіб. Усё гэта развіваецца бурнымі тэмпамі, бо ёсць падтрымка дзяржавы і льготнае крэдытаванне, дзейнасць не з’яўляецца прадпрымальніцкай, таму людзі могуць даволі спакойна гэтым займацца. Бо гэта прыярытэтны накірунак развіцця турызму ў Беларусі”.
Іншая статыстыка здзівіла нас болей: за мінулы год у Беларусі ў аграсядзібах адпачылі амаль 40 000 чалавек, пакінуўшы там 1 мільён 300 тысяч долараў! Працягвае Марына Барынава:
“У мінулым годзе ў аграсядзібах адпачылі 39 000 чалавек, яны пакінулі там 2,9 міліярда беларускіх рублёў. Замежныя турысты складаюць ад усіх адсоткаў 20 ці нават менш. Гэта грамадзяне 40 краін свету. Ва ўсім свеце ў сельскім турызме такая тэндэнцыя: 80-90% турыстаў — гэта грамадзяне краіны. Выключэнне толькі Нямеччына з Аўстрыяй, бо яны ездзяць адныя да адных”.
Марына Барынава кажа, што ў мінулым годзе попыт на аграсядзібы перавышаў прапанову. Цяпер сядзібаў паболела, і тыя, якія сябе добра зарэкамендавалі, ужо замоўленыя на ўсё лета.
Тамара Іванаўна, уладальніца аграсядзібы, у грамадскім аб’яднанні “Адпачынак у вёсцы” з самага пачатку, то бок ужо сем гадоў. Яна кажа, што, сапраўды, попыт на аграсядзібы імкліва вырас. Раней яе сядзібу замаўлялі на вялікія святы і некаторыя выходныя, а цяпер яна занятая амаль штотыдзень.
Тамара Іванаўна: “Не ведаю, у чым справа. Можа, у крызісе? Але ў гэтым годзе вельмі шмат гасцей у нас. Чэрвень, ліпень — усё занята было”.
Уладальніца сядзібы кажа, што мэты ў яе гасцей самыя розныя. Ад святкавання святаў да імкнення да адзіноты і дакранання да вытокаў.
Тамара Іванаўна: “У мяне ж драўляная бацькоўская хата, ёй 60 гадоў. У двары на аснове старога хлеву — лазня шыкоўная, уся драўляная. Вялікая, прасторная, на другім паверсе — пакой для адпачынку. Усё натуральнае, вада з калодзежа, усе выгоды на вуліцы. Сядзібы ўсе такія розныя, ужо ёсць катэгорыі, конкурсы. Вось маёй сядзібе, напэўна, больш за ўсё падыходзіць слова “зялёная”. Веласіпедысты ў мяне часта спыняюцца. Бывае, прыязджаюць проста памаўчаць людзі. Па-рознаму”.
У аб’яднанні “Адпачынак у вёсцы” Еўрарадыё паведамілі, што зараз у беларускіх аграсядзібах дзве тэндэнцыі – да спрошчанасці, мінімалізму, з аднаго боку, і да гламурнасці, з іншага.
“Многія ў свой турыстычны пакет паслуг уключаюць ароматэрапію, спа-працэдуры, дамаўляюцца з установамі і могуць замаўляць верталёты. А з іншага боку — нацыянальныя традыцыі, паляванне… Ёсць сядзібы, якія менавіта на гэтым спецыялізуюцца, у іх адпаведны інтэр’ер, адпаведнае харчаванне”.
Найбольшую папулярнасць зараз набываюць так званыя зялёныя маршруты — на веласіпедах, байдарках ці вазах. Шмат хто сёння аддае перавагу такому адпачынку замест замежнага.
фота — photo.bymedia.net