Беларусы — сярод найлепшых студэнтаў Польшчы
Двое беларусаў апынуліся ў ліку найлепшых замежных студэнтаў Польшчы. Такія вынікі конкурсу "Interstudent 2013".
Як паведамляе Польскае прэсавае агенцтва, сярод пераможцаў аказаліся Алена Варакса і Аляксандр Бяляеў з Беларусі, Кун Зхенг з Кітая і Намуун Дасхболд з Манголіі.
У конкурсе "Interstudent" маглі прыняць удзел замежныя студэнты, якія маюць высокую паспяховасць у вучобе і актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці сваіх навучальных устаноў.
Як вынікае са статыстыкі, у Польшчы навучаецца каля 29 тысяч замежных студэнтаў. Прыблізна 10 тысяч з іх прыехалі з Украіны.
Фота — studyinpoland.pl