Беларусы ў 2022 годзе купілі ў Польшчы не менш за 1300 кватэр
Кватэры ў жылым доме
У 2022 годзе беларусы ў Польшчы купілі не менш за 1300 жылых памяшканняў. Такія звесткі прыводзіць Fxmag.pl, спасылаючыся на статыстыку Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.
Сярод замежнікаў беларусы ўвайшлі ў тройку лідараў па гэтым паказчыку. Першае месца займаюць украінцы (6400), на другім ідуць немцы (1400).
Агулам замежнікі летась купілі ў Польшчы 14 359 кватэр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.