Беларусы, якіх збілі ў Варшаве: "Заяву прынялі з трэцяга разу"

белорусов избили в варшаве

Аляксей і Павел / euroradio.fm

"Пакуль яшчэ аднаўляемся", — расказаў беларус Аляксей. Яго з сябрам Паўлам у навагоднюю ноч моцна збілі ахоўнікі ў варшаўскім рэстаране "Paros", калі яны выйшлі ў прыбіральню.

"...І не хацелі спыняцца, падумалі, напэўна, што яны [збітыя беларусы] геі..." — напісала пасля інцыдэнту Паліна, сястра Паўла і дзяўчына Аляксея.

Збіраць дакументы аб збіцці хлопцы пачалі на наступны дзень у шпіталях.

"Інфармацыі не паступала"

Павел напісаў пісьмовую заяву ў пракуратуру, да якой прыклаў копіі дакументаў знятых пабояў. Аляксей на наступны дзень паехаў у паліцыю і напісаў заяву там.

У беларусаў прынялі сканы медыцынскіх заключэнняў па страхоўках, сканы дакументаў збіцця, фатаграфіі, рэчдокі, запісалі кантакты сведак, зафіксавалі на камеру цялесныя пашкоджанні.

Белорусы, которых избили в Варшаве: “Заявление приняли с третьего раза”

Пасля гэтага органы павінны будуць звязацца з Паўлам і яго дзяўчынай Палінай, выклікаўшы іх для дачы паказанняў.

"Але пакуль ніякай інфармацыі не паступала", — расказаў Еўрарадыё Аляксей. Заяву ў паліцыю ў яго атрымалася падаць толькі з трэцяга разу.

"Справа наўрад ці прыярытэтная"

8 студзеня беларус упершыню сустрэўся з адвакатам.  

"У пракуратуры сказалі, што праз тыдзень пасля падачы павінна стаць вядома, ці прынялі ў працу заяву. У паліцыі сказалі, што з намі звяжуцца, але пакуль ніхто так і не звязаўся. Таму і спадзяемся на адваката, каб ён мог "паднаціснуць" на іх", — расказаў Аляксей.

Паводле хлопца, "справа наўрад ці лічыцца прыярытэтнай".

"У Варшаве дэфіцыт супрацоўнікаў паліцыі, так што звычайная "бойка" наўрад ці некага зацікавіць. Да таго ж, як правіла, запісы з камер даступныя на працягу двух тыдняў і тэрмін ужо падыходзіць да заканчэння. За гэты момант мы перажываем".

Аляксей сказаў, што іх знаёмы меў зносіны з самім рэстаранам, але яны не могуць выдаваць дэталі перапіскі, каб не нашкодзіць справе.

Беларусы ўсё яшчэ аднаўляюцца пасля інцыдэнту, штодня вырашаючы ў першую чаргу медыцынскія пытанні.

"Складана сфакусавацца на працоўных справах, асабістых, проста хоць бы пераключыцца. Праз гэта з'яўляецца пачуццё стомленасці і нейкай лёгкай апатыі. На фоне магчымых страсенняў [мозга — Еўрарадыё] падвышаная стамляльнасць і праблемы са сном, а таксама галаўныя болі. У мяне ўсё яшчэ моцна баліць рабро. Сёння павінен даведацца, ёсць у мяне ўсё ж пералом носа ці не. А калі і ёсць, то, як мне сказалі, упраўляць ужо нешта позна", — расказаў Аляксей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі